Firefox

Пераканайцеся, што вы абаронены, кожны раз, калі вы выходзіце ў інтэрнэт

Дзякуем за выкарыстанне сучаснай версіі браўзера Firefox. Выбіраючы Firefox, вы падтрымліваеце лепшы інтэрнэт для вас і ўсіх астатніх. Цяпер зрабіце наступны крок, каб абараніць сябе.

Выбірайце аўтаматычную прыватнасць

Кампаніі працягваюць знаходзіць новыя спосабы раскрываць вашы асабістыя звесткі. Firefox — гэта браўзер з місіяй пошуку новых спосабаў вашай аховы.

Выберыце свабоду на кожнай прыладзе

Firefox — хуткі і бяспечны на Windows, iOS, Android, Linux… і паміж імі таксама. Вы заслугоўваеце ўласнага выбару браўзераў і прылад, а не рашэнняў, прынятых за вас.

Выберыце карпаратыўную незалежнасць

Firefox — адзіны буйны незалежны браўзер. Chrome, Edge і Brave — усе пабудаваны на кодзе Google, што азначае наданне Google яшчэ большага кантролю над Інтэрнэтам.